У Гродне затрымалі мужчыну, які агаляўся, каб спадабацца жанчыне, расказалі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У міліцыю звярнулася 34-гадовая жыхарка Гродна і паведаміла, што на працягу некалькіх месяцаў адзін і той жа чалавек практычна ў адным і тым жа месцы час ад часу дэманструе ёй свой аголены чэлес.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку вызначылі асобу падазраванага. Гэта раней не судзімы, без досведу прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці гродзенец 1985-га году нараджэння. Мужчына патлумачыў, што жанчына яму моцна спадабалася.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».