Дэпутаты гарадскога савета Запарожжа прызналі бяздомных катоў горада часткай экасістэмы, паведамляе сайт zp.depo.ua. Рашэнне было прынята 24 красавіка ў падтрымку петыцыі мясцовых жыхароў.

Ад гэтага часу катам дазваляецца свабодна жыць у падвалах і на гарышчах. Іх колькасць будуць рэгуляваць стэрылізацыяй, а з гараджанамі правядуць тлумачальныя размовы па недапушчэнні жорсткага абыходжання з жывёламі.

hrodna.life/articles/kota-strofa-i-sabachae-zhyiccyo/

Пытанне «ўзаконьвання» запарожскіх катоў выклікала пэўны ажыятаж дэпупатаў і мноства жартаў. У прыватнасці, гарадскі кіраўнік Уладзімір Буряк жартам прапанаваў абавязаць котак знішчаць грызуноў (на самай справе, петыцыяй ім проста дазволена свабодна гэта рабіць).

Такім чынам, каты прызнаныя часткай экасістэмы Запарожжа, як гэта раней было зроблена ў Кіеве, Харкаве, Дняпры. Рашэнне дэпутаты сустрэлі апладысментамі. Мэр адзначыў, што каты зараз пад аховай гарсавета, а ён стаў «каціным бацькам».

hrodna.life/articles/no-comments-yak-pratsuyuts-adloushchyiki-beznaglyadnyih-zhyivyol-u-grodne/