Прыпынак грамадскага транспарту нестандартнай канструкцыі з’явіўся ў Слоніме на вуліцы Зялёнай. Ён ўяўляе з сябе вялізны парасон і пакуль не абсталяваны лаўкай. Пра гэта 27 красавіка напісала Газета Слонімская.

Фотафакт: Прыпынак-парасон з'явіўся ў Слоніме. Дзе яшчэ шукаць падобныя арт-аб'екты
Фота са старонкі «Слонімскі веснік»
На год раней падобны прыпынак-парасон з’явіўся ў Лідзе на праспекце Перамогі.

Фотафакт: Прыпынак-парасон з'явіўся ў Слоніме. Дзе яшчэ шукаць падобныя арт-аб'екты

У Гродне парасоны таксама з’явіліся, толькі меньшіх памераў ды іншага прызначэння:

Фотафакт: Прыпынак-парасон з'явіўся ў Слоніме. Дзе яшчэ шукаць падобныя арт-аб'екты

Увогуле, парасоны ў якасці малых архітэктурных формаў карыстаюцца папулярнасцю у Беларусі і за мяжой.

Фотафакт: Прыпынак-парасон з'явіўся ў Слоніме. Дзе яшчэ шукаць падобныя арт-аб'екты
Парасон з Новай Зеландыі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life