Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ўжо закрыла для наведвання лясы Гродзенскай вобласці і ініцыюе ўвядзенне забароны па ўсёй краіне, паведаміла прэс-сакратарка ведамства Анастасія Дакучаева.
«Лясгасы па ўсёй краіне хадайнічаюць перад мясцовымі органамі ўлады аб увядзенні забароны на наведванне лясоў. Гэта звязана з тым, што, па стане на 25 красавіка, практычна па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўстаноўлены 4 клас пажарнай небяспекі», — цытуе belta.by прэс-сакратарку.
Па стане на 12.00 25 красавіка Мінлясгас забараніў наведванне лясоў у 11 рэгіёнах Гродзенскай вобласці (Гродзенскім, Шчучынскім, Мастоўскім, Дзятлаўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім, Зельвенскогм, Слонімскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім), а таксама ў 7 рэгіёнах Мінскай вобласці.
«Што тычыцца астатніх рэгіёнаў, то гэта будзе залежаць ад хуткасці прыняцця рашэнняў мясцовымі райвыканкамамі», — дадала Анастасія Докучаева.
Увядзенне забароны мае на ўвазе поўную адмову ад наведвання лясоў (у тым ліку для шпацыраў, адпачынку на прыродзе і г. д.), а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушальнікам забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф.
Паколькі ў многіх раёнах Беларусі бушуюць лясныя пажары, Мінлясгас размясціў на сваім сайце Карту забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь. Карта абнаўляецца ў пастаянным рэжыме.
Такія меры абмежавання ўводзяцца пры наступленні 4 класа пажарнай небяспекі па ўмовах надвор’я — калі стаіць гарачае, сухое надвор’е, адсутнічаюць ападкі, і пажар можа распачацца ад найменшай іскры.
Спецыялісты лясной аховы штодня патрулююць тэрыторыі ляснога фонду. Таксама за сітацыяй сочаць з дапамогай фотапастак.