«Макдональдс» у Гродне адкрыецца ў другой палове 2020 года на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў, Транспартнай і Гарнавых, так паведамілі ў кампаніі. Інвестыцыі ў будаўніцтва і абсталяванне складуць каля двух мільёнаў даляраў, а з’яўленне рэстарана створыць больш за 120 працоўных месцаў, піша t*t.by.

Ва ўстанове абяцаюць сучасны экалагічны інтэр'ер, інавацыйныя тэхналогіі, дзіцячую пляцоўку з горкай і гульнявыя планшэты, кругласуткавы «МакДрайв» і іншыя магчымасці.

У кампаніі адзначаюць, што гэты і брэсцкі рэстаран будуць найбольш сучаснымі варыянтамі «Макдональдс» у Беларусі.

Таксама будуць працаваць электронныя кіёскі для замовы, прадугледжана і рэстараннай абслугоўванне за столікамі. Разам з «Макдональдс» прыйдзе і «МакДоставка».

Кампанія абяцае супрацоўнікам пры поўнай занятасці зарплату вышэй за сярэднюю.