Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце выяўлення 20 красавіка каля 15 гадзін 45 хвілін у кватэры жылога дома цел 45-гадовай мясцовай жыхаркі і яе 41-гадовага знаёмага, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале СК.
Следчымі агледжана месца здарэння, апытаны сваякі, знаёмыя і суседзі памерлых. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. З месца здарэння канфіскавана некалькі палімерных ёмістасцяў з рэшткамі празрыстай вадкасці, якая мае пах спірту. Прызначана правядзенне судова-хімічнай экспертызы.
У цяперашні час крымінальная версія не разглядаецца. Па папярэдніх дадзеных, смерць абодвух асоб звязана з ужываннем канфіскаванай вадкасці.