За 1,5 месяцы да чарговага гістарычнага забегу «Гарадзенская Вандроўка» на яго ўжо зарэгістравалася 376 чалавек. Арганізатары тым часам паказалі медаль, які будуць уручаць усім удзельнікам. Сёлета ён з выявай Давыда Гарадзенскага.
«Гарадзенская Вандроўка» праходзіць па вуліцах гістарычнага цэнтра. У гэтым годзе забег пройдзе трэці раз. Папулярнасць спартыўнага мерапрыемства расце з кожным годам. У 2017 годзе на дыстанцыю выйшлі каля 200 спартсменаў, праз год у два разы больш. У 2019 годзе чакаецца рэкордная колькасць удзельнікаў. На 17 красавіка было зарэгістравана ўжо 376 чалавек.
На «Гарадзенскую Вандроўку» штогод прыязджаюць аматары бегу з розных рэгіёнаў Беларусі і блізкага замежжа. Усе ўдзельнікі пасля пераадолення дыстанцый атрымліваюць унікальныя медалі. У гэтым годзе арганізатары размясцілі на ім партрэт гродзенскага старасты і палкаводца ВКЛ — Давыда Гарадзенскага. Такі медаль з’явіцца на шыі кожнага бягуна, які перасячэ фінішную лінію.
Сёлета «Гарадзенская Вандроўка» пройдзе 2 чэрвеня. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10 і 5 км. Дарослым, каб прабегчы адну з дыстанцый, трэба зарэгістравацца і аплаціць стартавы ўнёсак. Дзеці рэгіструюцца бясплатна, перад стартам.
«Гарадзенская Вандроўка» — 2017
«Гарадзенская Вандроўка» — 2018
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…