Больш за 400 удзельнікаў у нядзелю 27 мая вышлі на старт «Гарадзенскай вандроўкі», якая ўжо другі год запар праходзіць на вуліцах Гродна. Бегла па гораду і прадстаўнічка Hrodna.life Таццяна Каліневіч.

Усе ўдзельнікі, узрост якіх ад 15 да 80 гадоў, стартавалі адначасова з плошчы Леніна і беглі па старым горадзе каля чатырох кіламетраў разам, а на вуліцы Горкага падзяліліся на дзве групы. Тыя, хто бег 10 км, пабеглі праз OldCity, а тыя хто выбраў дыстанцыю 5 км — адразу на фінішную простую, якая вяла да плошчы Леніна.

Маршрут выглядаў гэтак: пл. Леніна — Савецкая — Кастрычніцкая — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычная — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікая Траецкая — Віленская — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — пл. Леніна.

Удзельнікамі «Гарадзенскай вандроўкi» сталі не толькі гродзенцы і прадстаўнікі іншых гарадоў Беларусі, але і госці з Польшчы, Літвы і Расіі.

Але ў двух дыстанцыях 5 і 10 км першымі былі менавіта прадстаўнікі Гродна.