10 красавіка ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб выяўленні ў гарадскім пасёлку Зэльва каля аднаго з прыватных дамоў цела мужчыны, піша «Гродзенская праўда».

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што памерлым з’яўляецца мясцовы 45-гадовы жыхар, на целе якога выяўлены сляды гвалтоўнай смерці.

— Па факце забойства Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа, — такая інфармацыя размешчана на афіцыйным Telegram-канале СК.

У мэтах усталявання абставінаў забойства і асобы, якая яго здзейсніла, адбіраюцца сляды, працягваюцца допыты асоб, якія могуць мець інфармацыю пра здарэнне. Плануецца правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў.

Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў Зэльву выехала следча-аператыўная група абласнога ўпраўлення.