Учора ў Гродне на вуліцы БЛК легкавы аўтамабіль збіў пешахода. Пацярпелага з месца ДТЗ забрала «хуткая дапамога». На жаль, прыкладна праз чатыры гадзіны пасля здарэння пажылы мужчына памёр, паведамляе 015.by.
У 13.50 пенсіянер перасякаў бульвар Ленінскага камсамола па рэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіў пад «Мэркуры», якая рухалася па левай паласе ў бок Фартоў.

— Запіс відэакамеры вонкавага назірання паказаў, што чалавек рухаўся справа ад аўтамабіля да падзяляльнай паласы. Пасля наезду ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы ён памёр, — распавялі ў прэс-службе Гродзенскай ДАІ.
Следчым упраўленнем УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа. Просьба відавочцаў здарэння званіць па тэлефонах 72−41−03, 72−41−05 альбо 72−41−12.
