Навіны

Старшыню Саюзу палякаў будуць судзіць за кірмаш «Казюкі»

У дачыненні да старшыні непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Анжалікі Борыс распачатая адміністрацыйная справа за традыцыйны кірмаш на закрытай тэрыторыі, які праводзіўся ў Горадні дваццаты раз, піша s**boda.org. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій.

На старшыню Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю традыцыйнага кірмашу «Казюкі».

Кірмаш праводзіўся 3 сакавіка ва ўнутраным дворыку каля польскага консульства. Па словах Анжалікі Борыс, гэтую тэрыторыю СПБ арандуе. Арганізатарамі выступалі СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Горадні.

Як паведаміла Анжаліка Борыс, кірмаш «Казюкі» з удзелам рамеснікаў ладзіўся ў Горадні Саюзам палякаў дваццаты раз, але парушэнне ў яго правядзенні міліцыянты ўбачылі ўпершыню. Апошні раз на Борыс складалі адміністрацыйны пратакол у 2008 годзе за арганізацыю святкавання Дзён Польшчы.

«Такая краіна цудаў: бывае можна, бывае няможна. Гэта палітычна матываваная справа. Яна заўсёды можа з’явіцца, не маючы ніякіх падставаў для гэтага», — мяркуе Борыс.

Яна не прызнае сваёй віны, бо ладзіла мерапрыемства згодна са статутам СПБ.


hrodna.life/articles/kaziuki/

«Я гэта праводзіла, я гэта буду праводзіць, нягледзячы на тое, ці яны будуць судзіць, ці будуць саджаць, ці будуць караць. Гэта не паўплывае на нашую дзейнасць… Гэта нашая культура, нашая традыцыя. Мы не толькі можам, але абавязаныя гэта рабіць», — запэўніла кіраўніца СПБ.

На ейную думку, яна не парушыла ніякага парадку, бо на імпрэзе не распальвалі міжнацыянальнай варожасці, нікога не пакрыўдзілі.

Борыс дадала, што СПБ не звяртаўся да гарадскіх уладаў па дазвол на масавае мерапрыемства, бо не лічыць яго такім. Імпрэза праводзілася ў закрытым дворыку, які яны арандуюць, а не на плошчы для вялікай колькасці людзей.

«Казюкі» ля Генконсульства Польшчы
Пакаранне па частцы 2 артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі прадугледжвае штраф ад 20 да 40 базавых (510−1020 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025