Прыхільнікі хакейнага «Нёмана» запусцілі акцыю ў падтрымку любімай каманды, якая 10 красавіка правядзе чарговы матч фінальнай серыі супраць мінскага «Юнацтва». Паядынак можа стаць вырашальным у супрацьстаянні двух наймацнейшых дружын Беларусі.

Ініцыятарам акцыі выступіў гродзенец Максім Яўменаў, які размясціў на сваёй старонцы ў ВК такі запіс:

«Всем у кого полыхает красно-черное сердце, прошу поддержать акцию „МЫ ВЕРИМ“. На работе вы или дома, в Гродно или в другом городе или стране, делайте свои фото с двумя хэштегами #мыверим и #немангродно для поддержки нашей команды накануне решающего матча финала. Эта акция адресована игрокам и тренерскому штабу, чтобы придать в них уверенность и нашу веру».

Лік у серыі да 4-х перамог «Юнацтва» — «Нёман» — 3:1. Пятая гульня фінальнай серыі пройдзе ў Мінску 10 красавіка.

Рэдакцыя Hrodna.life таксама далучаецца да акцыі ў падтрымку «Нёмана».

"Мы верым": заўзятары "Нёмана" запусцілі акцыю ў падтрымку каманды

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life