Убачыць карціну ў беларускім дубляжы ад «Беларусьфільма» вы можаце з 12 па 14 красавіка ў «Чырвонай зорцы».

Па сюжэту, вытанчаны свецкі леў, багаты і таленавіты музыка наймае ў якасці кіроўцы і целаахоўніка чалавека, які менш за ўсё падыходзіць для гэтай працы. Тоні «Балбатун» — выкідала, які не ўмее трымаць рот на замку і карыстацца сталовымі прыборамі, затое ён добра працуе кулакамі. Гэта турнэ назаўжды зменіць жыццё абодвух.

Карціна распавядае рэальную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША вядомага джазавага піяніста Дона Шырлі і звычайнага кіроўцы Тоні Валелонгі, паміж якімі з часам узнікае дружба. Галоўныя ролі выканалі Вiгго Мортэнсан, Махершала Алі і Лінда Кардаліні.

У Гродне ў беларускай агучцы пакажуць фільм "Зялёная кніга", які атрымаў тры "Оскары"

У снежні 2018 года «Зялёная кніга» ўвайшла ў спіс 10 лепшых фільмаў 2018 года, апублікаваным Амерыканскім інстытутам кінамастацтва (AFI). У студзені 2019 года фільм атрымаў галоўную ўзнагароду Гільдыі прадзюсераў Амерыкі. Фільм атрымаў тры «Залатыя глобусы» ў катэгорыях «Лепшы фільм — камедыя ці мюзікл», «Лепшая мужчынская роля другога плана» (Махершала Алі) і «Лепшы сцэнар». На цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» кінакарціна атрымала тры ўзнагароды ў тых жа катэгорыях, а таксама была вылучана ў намінацыях «Лепшая мужчынская роля» (Вiгго Мортэнсан) і «Лепшы мантаж».