Андрэй Галавенка распавёў на сваёй старонцы ў Facebook, што шукае сродкі на адваката. Ён лічыць ненармальным, што праз 4,5 гады яго збіраюцца пакараць за кліп, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы.

«Я ўжо знайшоў аднаго добрага адваката, але ў мяне не хапае сродкаў. Мне важна змякчыць прысуд, каб ён быў мінімальным. Я малады 24-гадовы хлопец, усё жыццё наперадзе, і гэтая крымінальная справа — як штамп на ўсё жыццё. Усё з-за кліпа, які рэпостнуў памылкова. Сябры і родныя хвалююцца, што за такую ​​недарэчнасць могуць пакараць. Хочацца, каб гэта хутчэй скончылася», — распавёў Hrodna.life Андрэй.

Праваахоўныя органы зацікавіліся рэпостам кліпа «Pussy» нямецкага гурту Rammstein, які Андрэй Галавенка зрабіў у сацыяльнай сетцы Вконтакте яшчэ ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 сакавіка 2019, аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз у экспертным заключэнні прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджвання з-за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

На падставе экспертызы Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пастанавіў узбудзіць у дачыненні да хлопца крымінальную справу па ч.2 арт.343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.


Дапамагчы хлопцу можна, пералічыўшы любую суму на картку:

Беларусбанк 9112 0001 6914 3977

срок действия до 11/21

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life