Гродзенскі «Нёман» 10 красавіка прайграў пяты матч фінальнай серыі супраць «Юнацтва» і даў магчымасць мінчанам стаць ў восьмы раз чэмпіёнам краіны. Выніковы лік у серыі - 4:1.

У рэгулярным чэмпіянаце «Нёман» заняў другое месца, саступіўшы першае «Юнацтву». У серыі плэй-оф гродзенцы спачатку сустракаліся з «Лідай», якая дала сур’ёзны бой свайму старэйшаму брату, нягледзячы на ​лiк — 4:0. Пасля чырвона-чорныя сустракаліся з салiгорскiм «Шахцёрам» з якім правялі баявую серыю — 4:3. Пасля супрацьстаяння з «кратамі» падапечныя Сяргея Пушкова сустракаліся з «Юнацтвам», тыя без асаблівых высілкаў прайшлi ўсіх сваіх супернікаў. У фінале гродзенцы спрабавалі даць бой мiнчанам, але прайгралі. Выніковы лiк серыі - 4:1.

У апошнім матчы каманда Сяргея Пушкова трымалася да сярэдзіны трэцяга перыяду, зыход сустрэчы мог вырашыць ўсяго адзін дакладны кідок. Так і атрымалася, калі мінчане на 51-й хвіліне зарабілі штрафны кідок. Лапачук рэалізаваў буліт.

За 1,5 хвіліны да канца трэцяга перыяду галоўны трэнер «Нёмана» зняў Труса і выпусціў шостага гульца, але вось адыграцца сваёй камандзе ён не дапамог. Гродзенцы наадварот яшчэ прапусцілі другую шайбу.

«Юнацтва» — «Нёман» — 2:0 (0:0, 0:0, 2:0)

51:48 1:0 — Лапачук, (штрафны кідок)
59:13 2:0 — Кулакоў (Мажуга, Развадоўскі), (пустыя вароты)

Такім чынам «Нёман» становіцца сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, а мінскае «Юнацтва» ў восьмы раз стала ўладальнікам галоўнага кубка краіны.