У Іўеўскім раёне 8 красавіка адбылося лабавое сутыкненне. На 130-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Гродна» кіроўца «Мазды» каля вёскі Старчаняты абганяў грузавік. Зразумеў, што не паспявае завяршыць манеўр, і затармазіў, паведамляе ДАІ Гродна.

У сустрэчным напрамку рухаўся «Сітраен», які пасля сутыкнення разгарнула. «Мазду» выкінула ў кювет і перакуліла на дах. Шпіталізаваць ж прыйшлося кіроўцы «Сітраена» і яго жонку з пярэдняга сядзення.

— У пасажыркі апынулася зламанай ключыца, у кіроўцы — нага. Калі яны паступілі да нас у бальніцу, была аказана ўся неабходная медыцынская дапамога. Пацярпелыя — мінчукі, таму лячэнне працягнуць па месцы жыхарства. Жыццю пацярпелых нічога не пагражае, сёння супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі даставяць іх у Мінск для далейшага лячэння, — распавёў галоўны лекар Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Глаз.