Беларусь адкрыла для турыстаў Чарнобыльскую зону адчужэння. Цяпер можна патрапіць на аб’екты, доступ да якіх раней быў абмежаваны, паведамляе ont.by.

Максім Кудзін, намеснік дырэктара Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, патлумачыў:

«Сфарміравана два маршруты, падабраныя пляцоўкі, дарогі з удасканаленым пакрыццём, і ў цэлым пралічаныя тыя дозы, якія могуць атрымаць грамадзяне, знаходзячыся ў нас».

«Магільнікаў» тэхнікі і памерлых гарадоў тут няма, а на пажарныя вышкі, адкуль можна ўбачыць тэрыторыю Чарнобыльскай станцыі, падымацца забаронена. Затое ёсць выселеныя вёскі. У заказніку іх 95.

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў. Экскурсія на пяць чалавек — 340 рублёў

Доза, атрыманая ад пералёту на самалёце, будзе больш, чым ад знаходжанне на працягу аднаго працоўнага дня ў зоне адчужэння, — тлумачыць Кудзін.

Хоць і на адносна чыстых кропках трэба быць вельмі асцярожным. Лічбы дазіметра скачуць. Праз нераўнамернасць выпадзення радыеактыўных ападкаў вызначыць межы забруджвання складана. На бягучы момант на маршрутах гэта крыху больш за тры бэта-часціцы на квадратны сантыметр. Такіх лічбаў можна не баяцца, але літаральна за крок ўзровень можа быць большым у 15 разоў.

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў. Экскурсія на пяць чалавек — 340 рублёў

На некаторых участках узровень радыяцыі зашкальвае, перавышаючы дапушчальныя нормы ў сотні і нават тысячы разоў. Такія месцы тут пад забаронай, турыстам не патрапіць.


Пачаўся запуск першага энергаблока АЭС. Тым часам Беларусь просіць аб адтэрміноўцы крэдыту

Беларусь адкрыла Чарнобыльскую зону для турыстаў. Экскурсія на пяць чалавек — 340 рублёў
Чарнобыльскі заказнік стаўся раем для дзікіх жывёл
Так званая «трыццацікіламятроўка» была закрытая для старонніх больш за трыццаць гадоў. Хоць ахвотныя яе ўбачыць былі заўсёды, прыязджалі з розных краін. Цяпер турызм легалізавалі. Першы час групы будуць адпраўляць прыкладна два разы на месяц. Масавыя экскурсіі пачнуцца пасля абкаткі галоўных маршрутаў.

Для групы з пяці чалавек экскурсія ў зону будзе каштаваць у межах 340 рублёў.