Назвы новых вуліц у мікрараёне, які ўзводзіцца на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Лідскай, зацвердзілі на сесіі Гарадскога Савета дэпутатаў, паведамляе «Гродна Плюс».
Дзве з іх будуць называцца «Воінаў-інтэрнацыяналістаў» і «Прынёманская», яшчэ адна, сама вуліца Лідская, стане даўжэйшай. Акрамя таго, дэпутаты абмеркавалі бягучыя працоўныя моманты, звязаныя са зменамі ў бюджэце горада, гэта перамяшчэнне па некаторых артыкулах расходаў, суфінансаваннем трансгранічных праектаў.
Акрамя таго, дэпутаты гарадскога Савета прапанавалі прапрацаваць пытанне з прэміяй адораным школьнікам па лініі аддзела культуры за заслугі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Падобныя выплаты ўжо існуюць за школьныя алімпіяды і перамогі ў спартыўных спаборніцтвах.