ДАІ Гродна зрабіла жартоўны Instagram-ролік у калабарацыі з расійскай выканаўцай МаkSім. У відэа спявачка нагадвае гродзенцам пра ПДР.

«Паважаныя гродзенцы і беларусы, калі вы ідзяце ўздоўж начных дарог, не забывайце насіць флікер», – кажа ў роліку МаkSім.

Пасля ў відэа гучыць радок адной з самых папулярных песень спявачкі: «Знаешь ли ты, вдоль ночных дорог, шла босиком…». .

Відэа набрала 154 тысячы праглядаў. У каментарах карыстальнікі пішуць, што ролік вельмі крэатыўны і цікавяцца, ці будзе падобная калабарацыя з Мотам. Расійскі выканаўца прыязджаў у Гродна зусім нядаўна – выступаў як хэдлайнер на дне горада.

У сваю чаргу МаkSім наведвала Гродзенскую вобласць у жніўні – спявала на фестывалі LIDBEER-2026.

Чытайце таксама: Гродзенскі бізнэсмэн стаў першым апекуном зуброў у Белавежскай пушчы