У гэты дзень супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама звычайныя гараджане выйдуць на вуліцы Гродна, каб высадзіць дрэвы, прыбраць смецце і добраўпарадкаваць тэрыторыю, піша “Вячэрні Гродна”.

Па словах старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, палова заробленых сродкаў пойдзе ў рэспубліканскі бюджэт, іншая – у абласны. Грошы накіруюць на прывядзенне ў парадак воінскіх пахаванняў, памятных знакаў, на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да аздараўленчага сезона.