Блізу паловы беларускамоўных праваслаўных набажэнстваў праходзяць у Гродне. Расклад на красавік

Па звестках моўных актывістаў, амаль палова праваслаўных набажэнстваў на беларускай мове праходзіць у Гродне.

Ва ўсіх абазначаных ніжэй гродзенских храмах не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Расклад на красавік:

Царква святых Барыса і Глеба (вуліца Каложа, 6) і Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці “Каложскай” (вуліца Каложа, 10)*

06.04 субота 9:00.*

07.04 нядзеля 8:00.* Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы

13.04 субота 9:00.* Пахвала Прасвятой Багародзіцы (Субота Акафіста)

20.04 субота 9:00. Лазарава субота

27.04 субота 9:00. Вялікая Субота. Пакутнікаў Антона, Іаана і Яўстафія Віленскіх (1347) Віленскай і Віленска-Вастрабрамскай ікон Божай Маці

(Літургія на беларускай мове – штосуботу і кожную першую нядзелю месяца)

Царква Кірылы Тураўскага (пры Свята-Ўладзімірскім прыходзе) Вуліца Перамогі, 5

14.04 нядзеля 10:00. Нядзеля 5-я Вялікага Посту. Успамін прападобнай Марыі Ягіпецкай

Царква Сабору беларускіх святых (верхні храм). Праспект Янкі Купалы, 90

21.04 нядзеля 9:00. Нядзеля 6-я Вялікага Посту, ваій (Вербная нядзеля) – Уваход Гасподні ў Ерусалім

 (Літургія на беларускай мове – кожную 3-ю нядзелю месяца)

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага). Вуліца Дамейкі, 7

28.04 нядзеля 9:00. Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрасенне

(Літургія на беларускай мове – кожную 4-ю нядзелю месяца)

Блізу паловы беларускамоўных праваслаўных набажэнстваў праходзяць у Гродне. Расклад на красавік

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: