6 красавіка ў Мінску на фэстывалі «Прадмова» былі абвешчаныя вынікі Прэміі Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за найлепшую гістарычную прозу. Лаўрэатам стаў гісторык Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда», піша Радыё С**бода.
Прэмія Францішка Багушэвіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе. Летась гэтую прэмію атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона». Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў цягам 1807−1815 гадоў у элітных фармаваннях францускай арміі — гвардыі Напалеона.
У розныя гады прэмію атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Аляксандар Лукашук, Алесь Краўцэвіч.