У горадзе абмяркоўваюць пытанне аб змене знешняга выгляду і функцыянальнасці Кургана Славы. Ёсць ідэя збудаваць там трох’ярусную лесвіцу, па якой можна падняцца на назіральную пляцоўку і ўбачыць горад з вышыні 18 метраў, піша «Вячэрні Гродна».

Прыкладам можа паслужыць Курган Славы пад Мінскам, дзе па лесвіцы можна падняцца на вышыню 36 метраў. Ён знаходзіцца на 21-м кіламетры трасы М2 па дарозе ў нацыянальны аэрапорт «Мінск». Пакуль гродзенскі праект знаходзіцца ў стадыі абмеркавання. Пытанне, ці патрэбныя на кургане лесвіца і назіральная пляцоўка, застаецца адкрытым. Глядзіце, якія віды адкрываюцца з вышыні і што можна ўбачыць адтуль.

Адсюль праглядаюцца частка трасы М6, праспект Янкі Купалы, новыя дамы на вуліцы Крамко (да іх па прамой каля 3,3 км), Triniti, універсам «Брэст», новыя дамы на Лідскай, шматпавярхоўкі на завулку Паповіча, новабудоўлі на Шчорса, а таксама гістарычны цэнтр з Фарным і Брыгіцкім касцёламі, стэлай у Каложскім парку, Дом сувязі і нават касцёл у Адамовічах (да яго ад кургана па прамой 9,2 км).

З боку праспекта Касманаўтаў відаць гаражы, пахавальны дом, частка могілак «Сакрэт» і «Азот».

Даведка

Курган Славы ў Гродне быў закладзены ў верасні 1968 года і адкрыты роўна праз год. У працэсе стварэння комплексу туды прывезлі зямлю з усіх раёнаў вобласці, брацкіх магіл і магіл Герояў СССР, якія былі пахаваныя на тэрыторыі вобласці.

У сярэдзіне 1970-х гадоў на тэрыторыі Кургана Славы заклалі алею герояў, а 16 ліпеня 2017 года з’явіліся маладыя дрэўцы, пасаджаных у памяць герояў-камсамольцаў, якія загінулі ў час вайны. Акрамя гэтага, тут знаходзіцца музей пад адкрытым небам, дзе можна ўбачыць узоры зброі і тэхнікі, які пастаянна папаўняецца.

Некалькі гадоў Курган Славы з’яўляецца месцам правядзення Дня Перамогі і Дня Незалежнасці. Тут праводзяць парады, мітынгі, рэканструкцыі баёў і канцэрты. А гэтай вясной тут высадзяць 21 тысячу чырвоных кветак.