У гарвыканкаме плануюць стварыць конкурс і кожны год узнагароджваць людзей з розных сфер, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горада, піша «Вячэрні Гродна».
Так робяць на ўзроўні вобласці, аднак можна адзначаць тых, хто жыве і працуе ў Гродне. Ідэю прапануе кіраўніцтва горада. У бліжэйшы час падрыхтуюць неабходныя дакументы, каб 1 мая ўзнагародзіць першых лаўрэатаў. На думку Мечыслава Гоя, такіх людзей у Гродне нямала, і яны заслугоўваюць, каб імі ганарыліся.