У гэты дзень супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама звычайныя гараджане выйдуць на вуліцы Гродна, каб высадзіць дрэвы, прыбраць смецце і добраўпарадкаваць тэрыторыю, піша «Вячэрні Гродна».

Па словах старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, палова заробленых сродкаў пойдзе ў рэспубліканскі бюджэт, іншая — у абласны. Грошы накіруюць на прывядзенне ў парадак воінскіх пахаванняў, памятных знакаў, на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да аздараўленчага сезона.