Сёлета на майскія святы будзем мець 5 дзён адпачынку запар. Радаўніца і ДЗень перамогі выпалі на адзін тыдзень. Адпрацоўваць доўгія выходныя прыдзецца па суботах.

Працоўны дзень 6 мая, панядзелак перад Радаўніцай, пераносіцца на суботу 4 мая, а працоўны дзень 8 мая — на суботу 11 мая. Выходнымі будуць дні ад 5 да 9 мая.

Яшчэ адзін майскі выходны будзе 1 мая. Сёлета ён будзе сярод тыдня і на перанос выходных не паўплывае.

Перанос працоўных дзён на 2019 год быў зацверджаны пастановай Саўміна № 906 ад 12 снежня 2018. З улікам спецыфікі вытворчасці прадпрыемствы таксама могуць самастойна вызначаць перанос працоўных і выходных дзён.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life