З 7 красавіка дабрацца з Гродна ў Варшаву стане прасцей – аўтапарк арганізуе новы рэйс у польскую сталіцу, піша vgr.by.
Аўтобус будзе курсаваць двойчы на тыдзень – па пятніцах і нядзелях. З Гродна ён адпраўляецца а 8.40, на аўтавакзал “Заходні” прыбывае а 14:40 (польскі час), у аэрапорт – а 15:20 (час польскі), назад з аэрапорта імя Шапэна ў Варшаве выязджае а 21:00 (час польскі). Каштаваць квіток да Варшавы будзе 40 рублёў, паведамілі ў ААТ «Аўтобусны парк горада Гродна”.


