На месцы крамы «Z-маркет», якая працавала на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Урублеўскага, каля паліклінікі № 4, адкрылася чарговая піцэрыя «Pizza&Coffee». Піцэрыя пачала працу ў канцы сакавіка.

Крамы «Z-маркет» належаць таму самаму ўласніку, што і сетка піцэрый. Гэта фірма з літоўскім капіталам.

Таксама літоўскі інвестар мае ва ўласнасці пляцоўку на вуліцы Замкавай у цэнтры Гродна — там плануецца збудаваць офісны цэнтр.

У Гродне аўтобусны прыпынак пераўтварыўся ў піцэрыю

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life