У Беларусі хочуць аднавіць пасажырскія перавозкі па чыгунцы з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Беларускі бок неаднаразова прапаноўваў суседнім краінам аднавіць перавозкі, але безвынікова. Пра гэта паведаміў Мінтранс.

Поезд Гродно Краков PKP InterCity
Цягнік Гродна — Кракаў на Гродзенскім чыгуначным вакзале.

Да пачатку пандэміі каранавіруса, у 2019 годзе, аб’ём міжнародных перавозак з Літвой, Латвіяй і Польшчай склаў 20% усяго міжнароднага спалучэння Беларусі. Перавозка пасажыраў чыгункай з Літвой дасягнула 380 тыс. чалавек, з Польшчай — 225 тыс., а з Латвіяй — 20 тыс.

Зараз патрапіць у гэтыя краіны можна толькі на аўтобусе альбо маршутцы. Паводле мінтранса, колькасць пасажыраў аўтобусаў пастаянна павялічваецца.

Для грамадзянаў Літвы і Латвіі дзейнічае бязвіз

Для грамадзянаў Літвы і Латвіі, а таксама асобам з пашпартамі неграмадзян Латвіі, з 15 красавіка увялі бязвізавы рэжым перасячэння мяжы. Таксама ім дазволена наведваць памежную зону без пропуску. Для гэтага пры ўездзе ў Беларусь трэба вусна паведаміць памежнікам пра месца і мэты наведвання.

Станам на 27 чэрвеня 2022 года мяжу з Беларуссю перасеклі 88,6 тыс. чалавек.

Спалучэнне толькі з Расіяй

Чыгуначнае спалучэнне ў Беларусі зараз працуе толькі з Расіяй. Яго аднавілі ў лютым 2021 года. З чэрвеня 2021 года з Гродна цягніком можна патрапіць у Маскву, а са снежня 2021 года ў Санкт-Пецярбург.