На стварэнне Жалезнага трона сышло больш за 50 мячоў і тры месяцы часу, піша bobr.by.
— Жалезны трон выкавалі майстры Аляксандр Разбягаеў і Юры Кірычэнка, — распавядае Раман Лукашэвіч, намеснік галоўнага інжынера Фабрыкі мастацкіх вырабаў. — У нашым калектыве нямала прыхільнікаў серыяла «Гульня тронаў», а ўзнавіць трон прыдумаў дырэктар, Андрэй Дубинчик.
Бабруйскі Жалезны трон важыць мінімум 150 кг, і хоць яго ацанілі ў 6 400 рублёў, ён не прадаецца.
Пасядзець і зрабіць фота на Жалезным троне могуць усе ахвотныя. У хуткім часе ў краме плануюць зрабіць тэматычны фон для здымкаў. Хутчэй за ўсё, гэта будзе палатно з выявай Троннай залы.