Гродзенская фотографка Вераніка Каралёва рыхтуе аўтарскі праект пад назвай «Правакацыя». Адным з месцаў для здымак маладажонаў яна абрала раён Новы свет з драўлянымі пабудовамі, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.Героі праекта — нефармальныя гродзенцы Інга і Канстанцін.

«Гэта такі вясельны праект, — распавядае Вераніка. — Ён расказвае пра мой унутраны свет — так я гляджу на жыццё. Гэта калі ўсе стандарты павінны быць сцёртыя: мы ўсё робім наадварот, ніякіх загсаў і вянчання. Маладая нефармальная пара і стары горад».

"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету

Для часткі здымак свайго праекту яна адмыслова абрала раён Новага свету з драўлянымі пабудовамі.

«Тут энергетыка і атмасфера зусім іншыя. Дзіўна, але маладыя сюды не едуць фатаграфавацца. Асабіста ў мяне не было тут ні адной фотаздымкі. Зараз мы ўпершыню тут фатаграфаваліся і, думаю, гэта не апошні раз. Такую прыгажосць трэба шанаваць.
Хочацца верыць, што з дапамогай праекта гродзенцы часцей будуць заўважаць гэтыя прыгожыя драўляныя домікі», — дадала Вераніка.


Любимые картины носит на себе. Инга Болотова о татуировках, за которые мог взяться не каждый мастер


Фотапраект дзяўчыны можна будзе ўбачыць на яе старонках у сацыяльных сетках.

Даведка

Новы свет у Гродне — драўляны раён горада, гісторыя якога пачынаецца ў канцы 19 стагоддзя. На працягу апошняга стагоддзя там з’яўляліся пабудовы ў розных стылях архітэктуры. Пачынаючы з 2006 года Новы свет пазбаўляецца цікавых і каштоўных пабудоў. Некаторыя дамы будуць разабраныя і ў 2019 годзе.

"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету


«Улады нават не далі шанцу». На Асіпенкі знясуць чарговы дом міжваеннага перыяду

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life