У Гродне на вуліцы Соламавай кіроўца Ford Transit выратаваў жанчыне жыццё. Зараз у яе ёсць другі Дзень нараджэння — 26 сакавіка. Усю сітуацыю засняў і прыслаў на autogrodno.by гродзенец Міхаіл.

— Гэта было сёння на скрыжаванні вуліц О.Соломовой і Суворава. Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву! Так і пайшла, — кажа Міхаіл.

1 секунда прайшла паміж выхадам жанчыны на дарогу і тым момантам, калі міма яе праехаў Ford Transit. Кіроўца мікрааўтобуса паспеў пасігналіць жанчыне і ў гэтае ж імгненне выціснуў педаль тормазу. Па дыме з-пад колаў гэта выразна відаць.

Жанчына паспела адскочыць, кіроўца мікрааўтобуса выратаваў яе жыццё.

Агулам жанчына-пешаход не дачакалася свайго зялёнага сігналу святлафора дванаццаць секунд.