Гродзенская фотографка Вераніка Каралёва рыхтуе аўтарскі праект пад назвай “Правакацыя”. Адным з месцаў для здымак маладажонаў яна абрала раён Новы свет з драўлянымі пабудовамі, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.

[the_ad id=”112956″]

Героі праекта – нефармальныя гродзенцы Інга і Канстанцін.

“Гэта такі вясельны праект, – распавядае Вераніка. – Ён расказвае пра мой унутраны свет – так я гляджу на жыццё. Гэта калі ўсе стандарты павінны быць сцёртыя: мы ўсё робім наадварот, ніякіх загсаў і вянчання. Маладая нефармальная пара і стары горад”.

"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету

Для часткі здымак свайго праекту яна адмыслова абрала раён Новага свету з драўлянымі пабудовамі.

“Тут энергетыка і атмасфера зусім іншыя. Дзіўна, але маладыя сюды не едуць фатаграфавацца. Асабіста ў мяне не было тут ні адной фотаздымкі. Зараз мы ўпершыню тут фатаграфаваліся і, думаю, гэта не апошні раз. Такую прыгажосць трэба шанаваць.
Хочацца верыць, што з дапамогай праекта гродзенцы часцей будуць заўважаць гэтыя прыгожыя драўляныя домікі”, – дадала Вераніка.


Любимые картины носит на себе. Инга Болотова о татуировках, за которые мог взяться не каждый мастер


Фотапраект дзяўчыны можна будзе ўбачыць на яе старонках у сацыяльных сетках.

[the_ad id=”82761″]

Даведка

Новы свет у Гродне – драўляны раён горада, гісторыя якога пачынаецца ў канцы 19 стагоддзя. На працягу апошняга стагоддзя там з’яўляліся пабудовы ў розных стылях архітэктуры. Пачынаючы з 2006 года Новы свет пазбаўляецца цікавых і каштоўных пабудоў. Некаторыя дамы будуць разабраныя і ў 2019 годзе.

"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету

[the_ad id=”82763″]
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету
"Такую прыгажосць трэба шанаваць". Чаму фатографка здымае маладых у атмасферы Новага свету


“Улады нават не далі шанцу”. На Асіпенкі знясуць чарговы дом міжваеннага перыяду

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]