Перамаглі ў авертайме: “Нёман” зраўняў лік у паўфінальнай серыі з “Шахцёрам”

У чацвёртым матчы паўфінальнай серыі паміж “Нёманам” і “Шахцёрам”, які праходзіў у Салігорску 26 сакавіка, перамога засталася за гродзенцамі. Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Мікіта Рэмезаў.

Гродзенцы першымі адкрылі лік у матчы, зрабіў гэта Мiхаiл Хараманда на 14-й хвіліне. Перавага “Нёмана” пратрымалася да 54-й хвіліны, да таго моманту пакуль Гарбуноў не зраўняў лік у матчы. У асноўны час каманды мацнейшага не выявілі. А ў авертайме больш актыўнымі апынуліся гродзенцы, якія здолелі дабіць “Шахцёр” і вырваць перамогу ў матчы.

“Шахцёр” – “Нёман” – 1:2 АВ (0:1, 0:0, 1:0, 0:1)

шайбы:
0: 1 – Хараманда (13.44).
1: 1 – Гарбуноў (53.24).
1: 2 – Рэмезаў (71.16).

Лік у серыі да чатырох перамог роўны – 2: 2.

Наступны матч серыі пройдзе ў Гродне 28 сакавіка.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: