У чацвёртым матчы паўфінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам», які праходзіў у Салігорску 26 сакавіка, перамога засталася за гродзенцамі. Вырашальную шайбу ў авертайме закінуў Мікіта Рэмезаў.

Гродзенцы першымі адкрылі лік у матчы, зрабіў гэта Мiхаiл Хараманда на 14-й хвіліне. Перавага «Нёмана» пратрымалася да 54-й хвіліны, да таго моманту пакуль Гарбуноў не зраўняў лік у матчы. У асноўны час каманды мацнейшага не выявілі. А ў авертайме больш актыўнымі апынуліся гродзенцы, якія здолелі дабіць «Шахцёр» і вырваць перамогу ў матчы.

«Шахцёр» — «Нёман» — 1:2 АВ (0:1, 0:0, 1:0, 0:1)

шайбы:
0: 1 — Хараманда (13.44).
1: 1 — Гарбуноў (53.24).
1: 2 — Рэмезаў (71.16).

Лік у серыі да чатырох перамог роўны — 2: 2.

Наступны матч серыі пройдзе ў Гродне 28 сакавіка.