У суботу каля 20.00 «Кіа» збіла пешахода на аўтадарозе «Мінск-Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі» ў Смаргонскім раёне. Жыхар Маладзечна прыехаў на дызель-цягніку да брата. Пераходзіў праезную частку злева аўтамабіля. Ён атрымаў раненні, ад якіх на месцы сканаў. Распачата крымінальная справа, паведамляе ДАІ Гродна.

У пачатку першага наступнай ночы наезд адбыўся на аўтадарозе «Баранавічы-Гродна» ў Слонімскім раёне. «Аўдзі» збіла чалавека, які выйшаў з-за «Мэрсэдэса». Ён змешчаны ў рэанімацыю. Да гэтага хлопцы адпачывалі ў вёсцы Касцяні, выклікалі таксі і на ім вярталіся ў Ваўкавыск. У салоне паміж імі ўзнікла бойка, якая працягнулася пасля таго, як кіроўца спыніўся. Кіроўца «Аўдзі» бачыў аўтамабіль з блізкім святлом фар і аварыйнай светлавой сігналізацыяй, аднак наезду не пазбег.