Гродзенскі фарм-клуб заваяваў залатыя медалі чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. «Нёман-2» 24 сакавіка выйграў фінальную серыю ў «Юніёра».

Апошні матч серыі праходзіў у Гродне пры поўным аншлагу. Падтрымаць дублюючы склад «Нёмана» прыйшла вялікая колькасць чалавек, амаль поўны Лядовы. Уваход на матч быў вольным.

Асноўны час матчу скончыўся з нулямі на табло. У авертайме каманды мацнейшага не выявілі, а вось у серыі булітаў поспех быў на баку гродзенцаў.

«Нёман-2» — «Юніёр» — 1: 0 (0: 0, 0: 0, 0: 0, 0: 0, 1: 0)
1:0 — Казячы (вырашальны буліт)

https://www.instagram.com/p/BvZsWt6ojFA/

Агульны лік у серыі да 4-х перамог — 4:1.

У гісторыі моладзевай каманды гэта першая перамога ў Вышэйшай лізе. Раней былі тры трэція месцы і тры другія. Некаторыя хакеісты з «Нёмана-2» зайграны і за аснову.

Першая каманда на сённяшні дзень вядзе барацьбу з «Шахцёрам» у паўфінале чэмпіянату. Гродзенцы саступаюць у серыі 1: 2. Чарговы матч паміж супернікамі пройдзе 26 сакавіка ў Салігорску.