Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па развіцці Аўгустоўскага канала. Гэта звязана з ростам колькасці турыстаў і пашырэннем бязвізавай зоны, піша «Гродзенская праўда».
— Мы хочам стварыць цэнтр, у якім людзі, задзейнічаныя ў турызме, змаглі б павысіць свае прафесійныя навыкі, пераняць вопыт у замежных калег і падзяліцца сваімі званнямі. Адно з важных падраздзяленняў будучага аб’екта — віртуальны цэнтр, у якім мы будзем адсочваць перамяшчэнне турыстычнага патоку, аналізаваць яго. Напрыклад, зможам убачыць, якія аб’екты наведваюць часцей, якія радзей. Гэта будзе першы падобны цэнтр не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў рэспубліцы. Як мяркуецца, размясціцца ён у будынку ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, — распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.
Плануецца, што ў камунікацыйным цэнтры будуць вясці анлайн-трансляцыі з найважнейшых турыстычных кропак. Уся інфармацыя будзе аналізавацца, а затым выкарыстоўвацца пры навучанні работнікаў сферы турызму.