Прышчапіць свайго хатняга ўлюбёнца ад шаленства гродзенцы змогуць у ЖЭСах ў пачатку красавіка, паведамляе «Вячэрні Гродна».
Гродзенская ветэрынарная служба нагадвае, што своечасова праведзеная імунізацыя дае практычна поўную абарону ад небяспечнага віруснага захворвання шаленства. Для выгоды гараджан штогод вясной у ЖЭСах горада ветэрынарная служба праводзіць вакцынацыю хатніх гадаванцаў. У гэтым годзе зрабіць прышчэпку можна будзе з 1 красавіка.
Кота-строфа і сабачае жыццё. Што ў Гродне з бадзяжнымі жывёламі і як гэта выправіць
Пасля нападу сабакі на дзіця пракуратура праверыла ўмовы ўтрымання жывёл
Графік правядзення вакцынацыі сабак і катоў супраць шаленства і агляду іх на мікраспарыі ў ЖЭСах г. Гродна у 2019 годзе
Дата | № ЖЭС | Час | Адрас правядзення |
1 красавіка | 1 | 1100-1800 | вул. Карбышава, 9 |
1 красавіка | 2 | 1100-1800 | вул. Горкага, 71 |
2−3 красавіка | 4 | 1100-1800 | вул. Сав. Пагранічнікаў, 102а |
2−3 красавіка | 4 | 1100-1800 | вул. Л. Чайкінай, 49 |
4 красавіка | 5 | 1100-1800 | вул. Сацыялістычная, 33 |
4 красавіка | 6 | 1100-1800 | вул. Мулярская, 4 |
5 красавіка | 7 | 1100-1800 | вул. Міра, 5 |
5 красавіка | 8 | 1100-1800 | вул. Горкага, 26 |
8−9 красавіка | 9 | 1100-1800 | вул. Урублеўскага, 56 |
8−9 красавіка | 11 | 1100-1800 | БЛК, 40 |
10−11 красавіка | 12 | 1100-1800 | пр-т. Кляцкога, 102 |
10−11 красавіка | 13 | 1100-1800 | вул. Дзяржынскага, 113А |
12 красавіка | 14 | 1100-1800 | вул. Пестрака, 12 |
12 красавіка | 15 | 1100-1800 | вул. Рэпіна, 9а |
15−16 красавіка | 17 | 1100-1800 | пр-т. Кляцкога, 64 |
15−16 красавіка | 19 | 1100-1800 | вул. Брыкеля, 25/2 |
17−18 красавіка | 20 | 1100-1800 | вул. Кабяка, 2 а |
17−18 красавіка | 6 (бывший 21) | 1100-1800 | вул. Шчорса, 30а |
22−23 красавіка | 15 (бывший 22) | 1100-1800 | Фолюш 15/189 |
19 красавіка | 23 | 1100-1800 | вул. Цэнтральная, 4А |
19 красавіка | 24 | 1100-1800 | вул. Таўлая, 68 |
Штодня прышчапіць свайго гадаванца можна ў Гродзенскай гарветстанцыі па адрасе: 230 013, г. Гродна, вул. Карскага, 45. Тэлефон: 8 (0152) 722 442
Штогадовая вакцынацыя супраць шаленства абавязковая для ўсіх сабак і катоў. За ўхіленне ад правядзення вакцынацыі альбо за парушэнне тэрмінаў вакцынацыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (частка 1 арт. 15.46 КаАП Рэспублікі Беларусь).