Кота-строфа і сабачае жыццё
Што ў Гродне з бадзяжнымі жывёламі і як гэта выправіць
"Дзяўчынка, а што ты гэта нашых катоў фатаграфуеш? Вы іх потым знішчаць будзеце?", —крычыць з балкона дома нейкая жанчына, пакуль я раблю ілюстрацыі для гэтага тэкста. "Не, — кажу, — наадварот". Тлумачу, што будзе тэкст, дзе мы раскажам пра бяздомных жывёлаў і што мы можам зрабіць, каб іх стала менш. "Нічога не чую, — крычыць з балкона мая суразмоўца. — Ідзі сюды".
Так я знаёмлюся з Аней. Яна жыве ў гэтым доме "ўсё жыццё". І ўсё жыццё падкармлівае катоў, якія аказаліся ў нашым двары. Свайго ката, які разам з ёй сядзіць на балконе, таксама падабрала з
вуліцы. "Яны нам ужо як родныя", — расказвае жанчына. Каты ў гэты час падымаюць голавы і вушы на знаёмы голас і ўважліва слухаюць Аню. Некаторым дваровым катам нават далі імёны. Іх актыўна кормяць усім пад'ездам. Гэта заўважна: ёсць каты, тлусцейшыя за некаторых хатніх. Пагрэцца яны могуць у адчыненых падвалах.
"Яны нам ужо як родныя"
Лёс некаторых котак Аня ведае добра: выкінулі з хаты, прывезлі сюды – ў іншы раён. І каты тут выжываюць. А летам з'яўляецца новае патомства і па двары бегаюць маленькія пухнатыя камячкі. Пытаю, ці перажываюць каты зіму. "Перажываюць", — супакойвае Аня. І знаёміць мяне з Юрыем з іншага пад'езду, які таксама корміць котак.

Найбольш перажывае Аня за вялікага цёмнага ката, які ўжо разваліўся каля маіх ног і ласціцца. "Вазьміце сабе. А то я аднойчы ўзяла, а мой (кот – заўв. рэд.) не прыняў, выгнаў яго", — кажа Аня. Я не магу – алергія. "Ну тады сфатаграфуйце і выкладзіце ў інтэрнэце. Яму б гаспадара".
Большая частка – выкінутыя. Часта ў горадзе сустракаецца памёт – адразу два, тры шчанюка ці кацяняты. Тыя, хто аказваюцца на вуліцы, таксама плодзяцца. Атрымліваецца, што калі
стэрылізуючы выкідаюць адну жывёлу, мы атрымліваем яшчэ дзясяткі яе нашчадкаў. Жывёла можа застацца на вуліцы, яе могуць падабраць новыя гаспадары. Можа трапіць у прытулак, можа патрапіць у САГ, можа проста загінуць.

Як жывёлы з'яўляюцца на вуліцы?
Маральную адказнасць за жывёлу можна падмацаваць штрафамі за тое, што яе выгналі на вуліцу. Каб знайсці гаспадара бяздомнай жывёлы, важна ўвесці чыпіраванне і клейміраванне. Клейміраванне - гэта нанясенне асаблівай татуіроўкі на скуру жывёлы. Чыпіраванне - увядзенне пад скуру асаблівага мікрачыпа, на якім утрымліваецца інфармацыя пра жывёлу і яе ўладальніка. Затым мае быць створана агульнарэспубліканская база жывёл.

Гэта дапаможа знайсці гаспадара хатніх жывёлаў, калі яны губляюцца. Нядобрасумленных гаспадароў можна будзе прыцягнуць да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. А калі вулічная жывёла ўкусіла чалавека, па інфармацыі ў базе лёгка будзе даведацца, якія прышчэпкі былі ў жывёлы, і якія рэчывы варта ўвесці пацярпеламу ад яго ўкусу.
У падтрымку прыняцця закона аб абавязковым чыпіраванні і клейміраванні гродзенскія актывісты правялі некалькі крэатыўных акцый. Напрыклад, зрабілі антыкаляндар, дзе на дванаццаці старонках бяздомныя сабакі з прытулку «Адданае сэрца» распавядаюць аб архітэктурных помніках Гродна і аб сваім жыцці, правялі сабачае вяселле, зладзілі спектакль з Оляй Лета і Dj Vova.
Раней, калі я карміла бяздомных катоў, думала, што больш міласэрдным было б даць ім хутчэй памерці. Каб яны не мерзлі, не галадалі і не мучыліся. Таму інтэрв'ю з Аленай Шыманіцай,
старшынёй Гродзенскага грамадскага аб'яднання абароны жывёлаў "Адданае сэрца" пачалося з адкрыццяў. Аказалася, каты цалкам нармальна адчуваюць сябе на вуліцы і могуць там жыць каля васьмі гадоў. А вось сабакі – хатнія жывёлы.

"У катоў на вуліцы можа быць абсалютна паўнацэннае жыццё"
— У катоў на вуліцы можа быць абсалютна паўнацэннае існаванне. Канешне, тэрмін жыцця будзе меньшым, бо яны могуць прастудзіцца, злавіць нездаровую мыш… — расказвае Алена.

Каб дапамагчы ім, варта падкармліваць, пакінуць адкрытым падвал, каб каты маглі там пагрэцца падчас маразоў. Калі катоў вельмі шмат, можна звярнуцца ў зааабарончыя арганізацыі, каб дапамаглі адлавіць іх і прастэрылізаваць. У сваю чаргу каты будуць карысныя людзям. Яны рэгулююць колькасць грызуноў у горадзе, збліжаюць суседзяў падчас дапамогі ім. А мінусы, якія яны прыносяць, можна выправіць.
— Каты бяздомныя павінны быць у горадзе. Нядаўна пацук напаў на чалавека ў пад'ездзе. Крычалі, што ўсе праблемы з грызунамі з-за смеццеправодаў. Нічога падобнага. Пацукі
бегаюць і каля сметнікаў, і ў падвалах, і ў пад'езд могуць забегчы. А каты — гэта натуральныя ветэрынары горада. Яны адлоўліваюць і слабых, і здаровых, дужых пацукоў. І не даюць ім размнажацца так, як хацелася б самім пацукам, — тлумачыць Алена.
Стэрылізаваць катоў, каб яны пачалі лепш лавіць пацукоў?
Ёсць вопыт заходніх краін, дзе вынішчылі ўсіх бяздомных катоў. І людзі сталі пакутаваць ад нашэсця грызуноў настолькі, што завозілі бяздомных жывёлаў з іншых краін. У савецкі перыяд ёсць прыклады падчас блакады Ленінграда. Катоў з'елі, і пачалося тое ж самае — нашэсце грызуноў.

На жаль, каты прымяняюць свой паляўнічы інстынкт не толькі на грызуноў. У ЗША, Канадзе і Аўстраліі праводзілі даследаванні. Паводле іх , каты з'яўляюцца першай прычынай
гібелі дзікіх птушак. Як кажа гродзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі, для Беларусі сітуацыя падобная. Але ловяць птушак не толькі бадзяжныя, але і хатнія каты. Зміцер падкрэслівае, што гэта не натуральны адбор, а дадатковы моцны прэс на дзікіх і птушак і звяроў.

Як каты шкодзяць дзікім птушкам

"Калі раней колькасць дзікіх лясных катоў была сбалансаванай у прыродзе, то цяпер свойскіх катоў вельмі шмат. Нават калі адзін кот зловіць адну птушку на тыдзень, лічбы знішчаных будуць аграмаднымі. А калі птушак становіцца менш, то тыя, хто імі харчуецца, пераключаюцца на іншы від, або не размнажаюцца так часта".
Што рабіць з праблемай? "Па-першае, трэба зразумець, што праблема існуе і яна сур'ёзная для нашай краіны. Нашы коцікі ловяць птушак не для таго, каб пракарміцца. Проста яны патрабуюць актыўнасці, якой няма ў кватэрах. Яны вельмі разумныя жывёлы. Ім трэба кудысьці энергію траціць. Таму яны нават калі не ядуць, проста забіваюць - бо могуць. Бо дазваляем мы. Гэта наша віна, што мы пра гэта не ведаем, не думаем", — кажа Зміцер.

Арнітолаг раіць не выпускаць хатніх катоў на вуліцу, калі ёсць такая магчымасць. У Еўропе распаўсюджаны званочкі на ашыйнікі для катоў, каб птушка пачула жывёлу і мела больш часу зрэагаваць. А ўлічваючы, што найбольш час на вуліцы праводзяць бяздомныя каты, гэта яшчэ адна нагода змяншаць іх колькасць.

У лістападзе мінулага года ў горадзе зафіксавалі адразу тры выпадкі шаленства – на вуліцы Крамко, Кляновай і Курчатава. Шаленства – гэта вострае віруснае інфекцыйнае захворванне.

Заразіцца ім можна праз укус ці слюну хворай жывёлы – як вулічнай, так і хатняй. Шаленства адносіцца да абсалютна смяротных для чалавека захворванняў. Лячыць яго да гэтага часу не навучыліся. Штогод у свеце ад віруса шаленства гінуць 55 тысяч людзей. Эксперты кажуць, што такія ўспышкі могуць быць раз на пяць гадоў.

Шаленства і дробныя праблемы

Крамы zoobazar у Гродне
вул. Пушкіна, 31А Універсам «Алмі»
пр-т Я. Купалы, 82а гіпермаркет «Евроопт»
вул. Камарова, 26а, прыстройка да магазіна «Родная сторона»
вул. В. Соламавай, 70, пав. 93 «Родная сторона»
вул. Напалеона Орды, д. 12 ГЦ «Копеечка»
вул. В. Соламавай 112 , магазін «Алми»
вул. Кабяка, д 13, магазін «Алми»

Часцей людзей непакоіць не шаленства ці пацукі, а дробныя рэчы. Напрыклад, тое, што каты спаражняюцца ў дзіцячыя пясочніцы. Хаця можна па еўрапейскім прыкладзе зрабіць пясочніцу з крышкай. Часта кажуць пра блохаў. Але блыхі ад катоў людзям не перадаюцца. У катоў тэмпература цела больш за 38 градусаў, а ў чалавека 36,6. Для блыхі чалавек халодны. Да таго ж, некаторыя апрацоўваюць ад блох і дваровых катоў. А такі клопыт пра "агульных" жывёлаў можа аб'яднаць людзей і станоўча паўплываць на добрасуседскія адносіны. Нават мікраспарыяй ад катоў цяжка заразіцца,калі выконваць правілы гігіены. Да таго ж, для павышэння імунітэту часам карысна сутыкацца з раздражняльнікамі, лічыць Алена.

Алена Шыманіца мяркуе, што каты маглі заразіцца ад пацукоў. Улічваючы, што выпадкі былі ў розных частках горада, у кожнага заражэння свая крыніца. Насамрэч, чалавеку заразіцца вірусам даволі складана – толькі калі сліна трапіць на рану ці слізістую. Тым больш, што каты пры хваробе не праяўляюць агрэсію, наадварот, становяцца вялымі і не спрабуюць падрапаць. Пакуль з праблемай змагаюцца карантынам у месцах заражэння і інфармаваннем людзей пра хваробу.


З сабакамі сітуацыя больш складаная. Калі каты першапачатковы былі дзікімі і захавалі свае інстынкты, то сабакаў стваралі як хатніх жывёл: скрэшчвалі, прыручалі. Сабака не можа знайсці
сабе на вуліцы харчаванне і прагрэў.

Сабака – таксама санітар горада: можа адлавіць аслабленага ката ці звера. Але галодныя бяздомныя сабакі небяспечныя. Асабліва тыя, якія збіваюцца ў зграі. Часцей збіваюцца ў зграі падчас цечкі ў самак. У жніўні 2018 паведамлялі пра зграю ў Баранавічах-5, у лютым 2018 на хутары пад Гродна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу, у лістападзе 2017 зграя бадзяжных сабак таксама задушыла статак коз.

Чаму каты бяздомныя патрэбныя, а сабакі – не?
— З гэтай зграі нападуць хутчэй былыя хатнія сабакі. Тыя, якія нарадзіліся бяздомнымі, ігнаруюць людзей, баяцца іх і імкнуцца пазбегнуць. Яны не ведаюць, што ад чалавека можна атрымаць корм, ласку. Яны настроены на тое, што чалавек — гэта небяспека. Ва ўсіх выпадках, калі на чалавека напалі, правакатарам быў былы хатні сабака, — расказвае Алена.
— Бяздомныя каты павінны быць па-першае, прышчэплены, па-другое, стэрылізаваны. Ад стэрылізацыі бяздомныя жывёлы цалкам не знікнуць. Людзі ўсё роўна будуць іх выкідваць,
і яны будуць з'яўляцца на вуліцы. Каты будуць жыць свой тэрмін — 6, 7, 8 гадоў — і пры гэтым трымаць тэрыторыю чыстай ад грызуноў, — кажа Алена.

Як каты і сабакі павінны існаваць на вуліцы?
Ад таго, што яны будуць накормлены, яны не перастануць лавіць пацукоў, бо ў іх застаецца паляўнічы інстынкт. Пры стэрылізацыі, кастрацыі інстынкт яшчэ больш развіваецца, бо інстынкты размнажэння перакрываецца інстынктам паляўнічага. А ад кастрацыі або стэрылізацыі жывёла не пацерпіць.

Стэрылізацыя ў сабак таксама важная. Па-першае, каб яны больш не размнажаліся. Па-другое, без інстынкту размнажэння яны не будуць збівацца ў зграі, а гэта знізіць небяспеку. І яны павінны быць прышчэплены ад хваробаў, у тым ліку шаленства.

Алена лічыць, што цалкам рэальна адлавіць большасць катоў і сабак, каб прышчапіць і стэрылізаваць. «Адзін раз сабаку са снатворным злавіў, прышчапіў, стэрылізаваў, зрабіў адмеціну на вуху, на наступны раз ведаеш, што можна не лавіць. Падкарміў, яна свой належны тэрмін аджыла і сышла».

Бяздомнымі жывёламі займаюцца ў нашым горадзе Гродзенскае грамадскае аб'яднанне абароны жывёлаў "Адданае сэрца", Гродзенскае грамадскае аб'яднанне абароны жывёлаў
"След жыцця" і Пункт утрымання безнадзорных жывёлаў "СпецАўтаГаспарадкі". Займаюцца яны жывёламі па-рознаму. "Адданае сэрца" і "След жыцця" падбіраюць жывёлаў, лечаць, стэрылізуюць, утрымліваюць і шукаюць ім гаспадароў.
Як працуюць з бяздомнымі жывёламі ў Гродне

Зараз у прыюце "Адданага сэрца" каля 35 сабак. І "Адданае сэрца", і "След жыцця" – цалкам валанцёрскія ўстановы. У "Адданага сэрца" дзесяць валанцёраў: пяць – "сабачнікі", пяць – "кашатнікі". У "Слядзе жыцця" працуюць тры валанцёра. Грошы на арэнду і лячэнне жывёл ахвяруюць людзі. Таксама арганізацыі праводзяць аукцыёны, грошы ад якіх ідуць на звярэй.

— Працуем на працы, пасля працы — да сабак. Напаіць, накарміць, какашкі прыбраць, палячыць. Потым дадому да дзяцей і мужаў. Там свае жывёлы, якіх трэба пакарміць і палячыць. Таму ў нас усе ў большасці стройненькія, — усміхаецца Алена.
Дзіцячыя псіхолагі і зааабаронцы кажуць, што прыюты для бяздомных жывёл могуць стаць альтэрнатывай кантактным і звычайным заапаркам. Катам і сабакам у прыюце сапраўды не хапае чалавечай ласкі, камунікацыі, выгулу. А грошы, якія вы патрацілі б на квіток, можна аддаць на медыкаменты ці корм. У сетцы крам ZOObazar можна набыць танны корм для бяздомных жывел.
Па закону, у жывёл ёсць некалькі дзён, каб знайсці старога ці новага гаспадара. Часам пад адлоў трапляюць і хатнія жывёлы на самавыгуле. Валанцёры пункт утрымання ад інтэрв'ю
адмовіліся, бо кажуць, што пасля мінулага інтэрв'ю колькасць жывёлаў, якія людзі просяць забраць, павялічылася.

У кіраўніцтве САГу кажуць, што дадзеныя пра колькасць бадзяжных жывёлаў і сумы, якія вытрачаюцца на іх утрыманне і ўтылізацыю, з'яўляюцца інфармацыяй аб вытворчай і камерцыйнай дзейнасці камунальнага прадпрыемства, і няма прававых падставаў для яе прадастаўлення.

У "СпецАўтаГаспадарцы" жывёл адлаўліваюць і ўсыпляюць
— Дзейнасць участка па адлове і зместу безнаглядных жывёл арганізавана ў адпаведнасці з «Палажэннем аб парадку дзейнасці арганізацый па адлове, адстрэле, утрыманні і эўтаназіі безнаглядных жывёл у Рэспубліцы Беларусь», зацверджаным пастановай МЖКХ РБ ад 2001/12/29 г. № 23, санітарнымі і ветэрынарнымі правіламі «Прафілактыка і барацьба з заразнымі хваробамі, агульнымі для чалавека і жывёл. Шаленства», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя РБ і Мінсельпрода РБ ад 2000/05/30 г. № 28/10, "Правіламі ўтрымання хатніх сабак, котак, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь", зацверджаных пастановай СМ РБ 04.06. 2001г. № 834, а таксама рашэннем Гродзенскага гарвыканкама №521 ад 2018/08/16 г., — пішуць з САГу.

Алена ўпэўненая, што на стэрылізацыю і кастрацыю сыдзе менш грошай, чым на забойства жывёл. Калі на падставе САГу зрабіць пункт адлову, стэрылізацыі і вяртання на
тэрыторыю, праблема вырашылася б на працягу года-двух, лічыць яна. Да таго ж, адлавіць і стэрылізаваць жывёлу танней, чым трымаць штат адлову, месца, дзе жывел утрымліваць, карміць іх, выкарыстоўваць прэпараты для ўсыплення, утылізаваць усыпленых жывёл.
Праблему можна вырашыць за год-два

За шэсць гадоў працы арганізацыі "Адданае сэрца" жывёл стала менш. "Гэта можна заўважыць зрокава", - кажа Алена. Цяпер бяздомныя сабакі вызываюць рэзананс. Людзі пішуць у сацсетках, калі заўважаюць сабаку без гаспадара. А з'яўленне цэлай зграі з'яўляецца навіной.

Сітуацыя палепшылася і са стэрылізацыяй жывёлаў. Цяпер у ветклініках выстрайваюцца чэргі на яе. У гэтым ёсць шмат плюсаў. Па-першае, няма цечак, па-другое, не трэба раздаваць народжаных жывёл, па-трэцяе, зніжаецца рызык узнікнення пухліны.

• Так вы зможаце яе ўратаваць

• Там можна знайсці і ўзяць бясплатна і пародзістую сабаку – хаскі, лабрадора

• Жывёлы там вылечаныя, стэрылізаваныя, прывітыя, маюць пашпарт

• Калі жывёла дарослая, можна абраць з тым характарам, які пасуе вам

• Жывёлу забяруць назад, калі вы не зможаце ўжыцца разам

Чаму выгадней узяць жывёлу
ў прыюце, чым набыць?

Над праектам працавалі
Тэкст: Алена Кавальчук
Графічны дызайн і вэб-вёрстка: Воля Новік
Фота: Алена Кавальчук і Кася Ляўдацкая
Кіраванне праектам: Ірына Новік

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: