Першы выпадак шаленства ў гэтым годзе зафіксаваны ў Гродне. На вуліцы Рэйманта адлоўлена ліса. Аналіз паказаў, што яна была заражана смяротна небяспечным вірусам. Гэта першы выпадак шаленства, зарэгістраваны сёлета ў Гродне, паведамляе tvgrodno.by.

На два месяцы ў ачагу здарэння ў абласным цэнтры аб’яўлены каранцін. Вядуцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы — абходзяць падворкі, пазапланава прышчапляюць хатніх жывёл ад шаленства, адлаўліваюць бадзяжных жывёл.

Летась былі зарэгістраваны тры выпадкі шаленства ў Гродне, у 2018 — сем выпадкаў. Ветэрынары нагадваюць: своечасова прышчапляйце хатніх жывёл і аберагайце іх ад кантакту з дзікімі звярамі.