Як горад будзе ўпрыгожаны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, распавёў дырэктар Зелянбуда Валерый Коўш, піша «Вячэрні Гродна».
Паводле яго слоў, на Кургане Славы з’явіцца надпіс «Слава героям», высаджаная з 21 тысячы чырвоных кветак, а крыху вышэй на схіле ўсталююць выяву ордэна Вялікай Айчыннай вайны, упрыгожаную жоўтымі і чырвонымі кветкамі, дыяметрам 8 метраў.
Святочныя канструкцыі ў выглядзе пяціканцовых зорак усталююць каля танка на Савецкай плошчы, у парку імя Жылібера. У горадзе пачнуць высаджваць дрэвы ў кантэйнерах: саджанцы апусцяць у драўляныя ёмістасці з бетоннымі кольцамі. Дрэвы будуць расці ў кантэйнерах, не ўкараняючыся ў глебу, таму ў выпадку земляных работ дрэва не ссякуць, а пераставіць на іншае месца. Кантэйнеры з саджанцамі рабіны, клёну, дуба і іншых дрэў усталююць на Савецкай, Ажэшкі і плошчы Леніна.