Карыстальнік форуму Onliner.by паведаміў пра тое, што на трасе недалёка ад Іўя ў кювеце апынуўся грузавы аўтамабіль. Ёсць меркаванне, што кіроўцу магло стаць дрэнна за рулём.

— Заснуў альбо дрэнна стала, — выказаў меркаванне чытач.

На месцы здарэння знаходзяцца супрацоўнікі ДАІ, а таксама ратавальнікі і хуткая дапамога.

Карэспандэнту Onliner сведка паведаміў, што ДТЗ здарылася на трасе М6 (Мінск — Гродна).

— Як ехаць у напрамку Мінска, пасля Іўя, дзе сканчаецца рамонт дарогі і пачынаецца двухпалоска ў абодва бакі, — растлумачыў EvgenKot2. — Вось метраў праз 500 гэты грузавік з’ехаў прама ў знак. Іншых машын не было, на зямлі перад аўтамабілем МНС ляжала накрытае цела.