Камунальныя службы заняліся уборкай несанкцыянаванай рэкламы з гарадскіх вуліц, паведамляе «Вячэрні Гродна».

За апошні час сіламі гарадскога ЖХК і іншых службаў ліквідавана 580 рэкламных шчытоў і банэраў, устаноўленых з парушэннямі заканадаўства, паведаміў генеральны дырэктар АУП «Гродзенскае гарадское ЖКГ» Зміцер Савашэвіч. Паводле яго слоў, згодна з прадпісаннямі, выдадзеных камунальнымі службамі, уладальнікі самастойна прыбралі толькі 44 рэкламныя канструкцыі.

Прыбраць самавольную рэкламу было вырашана ў сярэдзіне лютага. На думку ўладаў, рэклама псуе гарадскі выгляд, таму яе прыбяруць там, дзе яна размешчана з парушэннямі. Такое даручэнне даў Мечыслаў Гой.