Беларускія гісторыкі працуюць над «несупярэчлівай, з правільным паняційным апаратам канцэпцыяй гістарычнага мінулага беларускай дзяржавы». Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

— Найважнейшая функцыя гістарычнай памяці - захоўваць фундаментальныя каштоўнасці, якія робяць нас народам, нацыяй, дзяржавай, — адзначыў Ігар Марзалюк. — Мы з калегамі, калектывам аўтараў сёння выбудоўваем канцэпцыю гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна будзе праўдзіва і несупярэчліва адлюстравана ў першым унікальным навучальным дапаможніку для вышэйшай школы.

Парламентарый падкрэсліў, што ў гэтай канцэпцыі не павінна быць фігур, якія падзяляюць нацыю.

— Напрыклад, не можа лічыцца нацыянальным героем краіны чалавек, які марыў пра знішчэнне якой-небудзь этнічнай групы, — дадала Ігар Марзалюк.

На яго думку, праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, які абмяркоўваецца сёння, — гэта першы важны крок ва ўмацаванні гістарычнай памяці, у якой захаваны традыцыйныя каштоўнасці, назапашаныя цэлымі пакаленнямі нашых продкаў. Аднак ва ўмовах інфармацыйных войнаў трэба яшчэ і прапанаваць грамадству пераканаўчую дакументаваную версію свайго мінулага, якая дасць ясна зразумець: любыя спробы ачарніць белае і абяліць чорнае, называць нас недогосударством, прыдуманым кімсьці, — гэта нахабная хлусня, якая, да ўсяго іншага, не застаецца без пакарання.

— Усе страшныя этнічныя чысткі пачыналіся з множання нянавісці. Задача беларускай дзяржавы і гэтай канцэпцыі - захаванне каштоўнасцей, прымнажэнне любові і спыненне усялякіх спроб і намераў прымножыць нянавісць, — сказаў на заканчэнне Ігар Марзалюк.