Паміж Варшавай і Лоддзю плануюць пабудаваць Цэнтральны Камунікацыйны Порт, які стане рэвалюцыйным для чыгункі і авіяцыі рашэннем. Хуткасць спалучэнняў паміж гарадамі значна паскорыцца.
Цэнтральны Порт гэта перадусім цалкам новы аэрапорт, які да 2027 года заменіць дзеючы зараз варшаўскі аэрапорт імя Шапэна. Порт павінен спалучаць усе элементы грамадскай камунікацыі, у тым ліку чыгунку. Падарожжа з Беластока ў Варшаву цягніком зараз доўжыцца больш за 2 гадзіны, а пасля мадэрнізацыі скараціцца да 1 гадзіны 15 хв. Таксама гэта дазволіць упісаць Беласток у сетку міжнародных спалучэнняў. Пра гэта расказаў на сустрэчы ў Беластоку дэпутат польскага сейму з Падляшскага ваяводства Яцэк Жалек.
Колькі людзей скарысталі хуткі цягнік Мінск-Гродна
Агулам плануецца пабудаваць па ўсёй краіне 1300 км новых чыгуначных ліній. Паводле раней агучанай Польскай чыгункай інфармацыі, хуткасці чыгункі павінны дасягнуць 200−230 км/г. Кошт будаўніцтва лініі на тэрыторыі Падляшша складзе 4 млрд злотых (930 млн еўра). Кошт будаўніцтва Цэнтральнага Камунікацыйнага Порту — 35 млрд злотых (8,1 млрд еўра).