4 сакавіка гродзенка рабіла пакупкі ў краме «Еўраопт» па вул. Ліможа, 30. Пасля шопінгу жанчына пакінула пакет з асабістымі рэчамі ў камеры захоўвання, пры гэтым, ключ знаходзіўся ў замку, паведамляе міліцыя.
Праз некаторы час да камеры захоўвання падышоў невядомы, які выявіў пакінутыя рэчы, а затым прыхапіў іх з сабой. Пры гэтым на камеры відэаназірання можна разгледзець, як мужчына забірае чужыя рэчы, пасля чаго сыходзіць. Літаральна праз пару хвілін ён вярнуўся назад, так як пакінуў у іншай камеры захоўвання свае рэчы.
На дадзены момант супрацоўнікі Ленінскага РАУС горада Гродна ўсталёўваюць асобу падазраванага.
Калі вы пазналі чалавека на фота і відэа, паведаміце аб гэтым па тэлефонах: + 375−29−885−32−18 (МТС), альбо па нумары 8- (0152) -79−68−08
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…