У Гродне скончылі расследаванне буйной справы аб трафіку псіхатропаў з Расіі да нас. Малады жыхар Мастоў абвінавачваецца ў тым, што вазіў тавар праз мяжу, прычым аб’ёмы атрымаліся далёка не рознічныя. Высветлілася, што з пачатку 2018-га гэты чалавек знаходзіўся ў арганізаванай групе, якая дзейнічае ў Беларусі і Расіі - праз інтэрнэт-краму займаецца «бескантактавым» продажам наркотыкаў і псіхатропаў. Аб некаторых абставінах справы інфармуе Следчы камітэт, піша Onliner.by.

Чацвёртага верасня мінулага года ў Мастоўскім раёне затрымалі 24-гадовага хлопца. Пры ім тады знайшлі 1,3 кг псіхатропу.

СК паведамляе, што працоўную дзейнасць малады чалавек пачаў у мінулым годзе шараговым кур’ерам, рабіў «клады» ў Гродне. Працаваў паспяхова, спадабаўся кіраўнікам, кар’ера пайшла ўверх.

Атрымаў пасаду аптовага «кладмэна». Па дадзеных следства, паспеў не менш за пяць разоў з’ездзіць у Расію за таварам, даставіў яго ў Беларусь. Пасля затрымання ў Беларусі і Расіі сабраны больш за 30 закладак з наркотыкамі масай каля 900 грамаў.

Мужчыне прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах: незаконны абарот наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры арганізаванай групай (ч. 4 арт. 328 КК), а таксама незаконнае перамяшчэнне праз мяжу асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, здзейсненым паўторна, арганізаванай групай (ч. 3 арт. 328−1 КК).

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.