У Беларусі ствараюць першую аўташколу для інвалідаў-калясачнікаў з шыйнай траўмай

Упершыню ў Беларусі адкрываюцца курсы кіроўцаў для людзей, якія перанеслі траўму шыі. Раней гэта было для іх недаступна.

Праект DVEPOLOSKI сумесна з Рэспубліканскай асацыяцыяй інвалідаў-калясачнікаў і сеткай крам «Суседзі» адкрываюць магчымасць тым, хто перастаў спадзявацца.

Як працуюць курсы кіроўцаў?

Паводле беларускага заканадаўства для навучання ваджэнню на аўтадромах не патрэбна даведка ад кіроўчай камісіі. Мінская аўташкола «СпецАвтоМастер» з’яўляецца партнёрам ГА «РАІК» у гэтым праекце: навучанне будзе праходзіць з дапамогай інструктараў «СпецАвтоМастер» і на іх аўтамабілях.

На аўтамабіль будзе ўстаноўлена нямецкае ручное кіраванне для людзей з шыйнай траўмай кампаніі Veigel. Навучэнцы пройдуць тэарэтычны курс правілаў дарожнага руху, пройдуць навучанне на аўтапалігоне «СпецАвтоМастер» і на аўтапалігоне НТЦ «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын», дзе ёсць разгонная паласа даўжынёй 4 кіламетры. Таксама для ўсіх, хто пройдзе навучанне, будуць наладжаны спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні з прызамі і падарункамі.

youtu.be/ZihodK5rNFE

Працэс навучання будзе здымацца на відэа, а ролікі будуць публікавацца ў інтэрнэце для адвакатавання інтарэсаў людзей, якія перанеслі траўму шыі, зняцця бар’ераў, медыцынскіх супрацьпаказанняў і дыскрымінацыі ў дачыненні да такіх людзей.

Запісацца ў аўташколу можна, звярнуўшыся наўпрост у ГА «РАІК». Ці запоўніўшы анлайн-анкету.

Як дапамагчы праекту?

З першага сакавіка, купляючы ў крамах «Суседзі» піцу «Nravizza» і сок «Добрый», вы пералічваеце частку сродкаў на разліковы рахунак ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў», адкуль і фінансуецца аўташкола для людзей з шыйнай траўмай.

Каб папулярызаваць акцыю, у сацсеткі можна рабіць пасты з хэштэгам #DvepoloskiHelp.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025