нерухомасць у Гродне

Расклад руху аўтобуса № 35 (Тарусічы — Райсельгазтэхніка) зменіцца з 29 студзеня. Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна. Змена датычыць вечаровых рэйсаў па працоўных днях.

Аўтобус будзе ездзіць пазней, каб школьнікі, якія навучаюцца ў другую змену, маглі даехаць дадому ў мікрараён Баранавічы, патлумачыў «Вечерний Гродно».

Акрамя гэтага, з 26 студзеня змянілі расклад аўтобуса № 52 («Вішнявец 5 — Заводакіраванне ААТ „Гродна Азот“»). Актуальны расклад аўтобусаў можна праверыць у ZippyBus.

Змянілі назвы чатырох прыпынкаў

Для больш эфектыўнага інфармавання пасажыраў 24 студзеня змянілі назвы чатырох прыпынкаў.

  • «ГАП № 2 (на вул. Пучкова ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліца Усава»;
  • «Кафэ «Рамантыка» (на вул. Горкага) змянілі на «Дом навукі і тэхнікі»;
  • «Аўтатранс № 9» (на вул. Карскага ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліцу Куйбышава»;
  • «Магазін» (на вул. Садакова) змянілі на «Сярэдняя школа № 35».

Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом